BE RU EN

Актывіст з Берасця Віталь Казак: Праўда на нашым баку

  • 17.08.2017, 9:46

Дэмакратычныя актывісты будуць і надалей дапамагаць нашаму грамадству развівацца і абараняцца.

Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака абвінавачваюць у «парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» паводле артыкула 23.34 КаАП.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў сам актывіст у прэс-рэлізе з нагоды маючага адбыцца суда над ім.

Віталь Казак неаднаразова арганізоўваў сходы, звязаныя з сацыяльнымі праблемамі гараджан. «Улады імкнуцца навязваць нам, як жыць. Я мяркую, што праўда на нашым баку. А мы - грамадскія актывісты - будзем далей дапамагаць нашаму грамадству развівацца і абараняцца».

Справу будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна Берасця 17 жніўня а 10 гадзіне. «Запрашаем прадстаўнікоў СМІ, неабыякавых грамадзян і актывістаў падтрымаць Віталя», - адзначыла ягоная жонка.

Віталь Казак
ФОТА: SVABODA.ORG

Апошнія навіны