BE RU EN

Часовай дырэктаркай камунікацый у Белым доме стане былая мадэль

  • 16.08.2017, 21:47

Вакантную пасля зыходу Энтані Скарамучу пасаду зойме Хоўп Хікс.

У сераду, 16 жніўня, Белы дом назваў часовага дырэктара ў камунікацыях: ім стане даўняя паплечніца Трампа Хоўп Хікс, цытуе заяву адміністрацыі Дональда Трампа The Wall Street Journal. Белы дом адзначае, што чалавек, які зойме гэтую пасаду на сталай аснове, будзе названы «ў прымальныя тэрміны», піша РБК.

Хікс ужо чацвёртая асоба за сем месяцаў, якая займае пасаду дырэктара ў камунікацыях у адміністрацыі Трампа. Раней на гэтым месцы працавалі Майк Дубкэ і Энтані Скарамучв (абодва сышлі ў адстаўку), а таксама Шон Спайсэр (быў часова выканаўцам абавязкаў).

Падчас прэзідэнцкай кампаніі Трампа Хікс адказвала за сувязі з грамадскасцю ў штабе кандыдата ад рэспубліканцаў. Да гэтага Хікс, у мінулым у якой - кар'ера мадэлі Ralph Lauren, працавала дырэктаркай у сувязях з грамадскасцю ў дэвэлапэрскімі асобным падраздзяленні Trump Organisation.

Папярэдні дырэктар у камунікацыях Белага дома фінансіст Энтані Скарамучы прапрацаваў на сваёй пасадзе ўсяго дзесяць дзён. Паводле афіцыйнай заявы Белага дома, Скарамучы падумаў, што лепш даць магчымасць новаму кіраўніку адміністрацыі Джону Кэлі «пачаць з чыстага ліста» і сфармаваць уласную каманду. Прыход Скарамучы ў Белы дом справакаваў дзве гучныя адстаўкі: свае пасады пакінулі прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр і кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Раян Прыбус.

Апошнія навіны