BE RU EN

15-гадовы гулец «Мінска» забіў гол «нажніцамі» аднагодкам з маскоўскага «Дынама»

  • 16.08.2017, 21:25

Гол-прыгажун забіў Алег Плюта на турніры памяці легендарнага футбаліста Юрыя Курненіна.

6 жніўня ў Менску закончыўся дзіцяча-юнацкі турнір памяці легендарнага футбаліста Юрыя Курненіна.

У ім узялі ўдзел чатыры расейскія каманды і дзве беларускія - «Мінск» і сталічнае «Дынама». Выступілі нашы суайчыннікі няўдала, размясціўшыся на апошніх месцах, піша «Трыбуна».

Аднак турнір запомніцца не вынікам, а голым 15-гадовага футбаліста «Мінска» Алега Плюта ў браму аднагодкаў з маскоўскага «Дынама». Беларус знаходзіўся спіной да брамы, прыняў мяч грудзьмі і дакладна прабіў праз сябе.

Апошнія навіны