BE RU EN

Міністр абароны Літвы: Падчас вучэнняў «Захад-2017» магчымыя правакацыі і кібератакі

  • 16.08.2017, 19:45

Літва асцерагаецца «выпадковых памылак» падчас расейска-беларускіх вучэнняў.

Вільня баіцца выпадковых інцыдэнтаў, а таксама таго, што пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2017» падраздзяленні і тэхніка РФ можа застацца на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта ў сераду ў эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas заявіў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс.

- Магчымай небяспекай могуць стаць памылкі з боку нашых апанентаў ці мясцовыя правакацыі, кібератакі, - мяркуе міністр, запэўніўшы, што Літва «рыхтуецца задзейнічаць механізмы кантролю», прадугледжаныя на міжнародным узроўні, для таго каб прасачыць за перамяшчэннем частак і тэхнікі пасля вучэнняў.

Апошнія навіны