BE RU EN

У Гішпаніі арганізуюць курсы беларускай мовы

  • 16.08.2017, 18:57

Арганізатар курсаў вывучыў беларускую мову праз салідарнасць з Беларуссю.

Праз салідарнасць з Беларуссю Хайме Гарсія Чапара пачаў вывучаць беларускую мову. Жыве ён у іспанскай Малазе, перадае «Радыё Рацыя».

Хайме Гарсія Чапара прысвяціў тры гады на вывучэнне мовы, пра існаванне якой амаль ніхто не ведае ў ягонай краіне. Сёння ён сам арганізоўвае беларускае жыццё ў Гішпаніі, а таксама падарожнічае па Беларусі, каб лепш спазнаць яе.

- Беларуская мова яшчэ не адкрытая ў нас. У Гішпаніі вельмі моцна асацыюецца Беларусь з Расеяй. Калі я расказваў сябрам, што бучу вучыць беларускую мову, яны напраўду не ведалі, што такая існуе. Мая мама таксама прызналася, што не ведала б нічога ні пра Беларусь, ні пра беларускую мову, калі б я не пачаў яе вывучаць.

Апошнія навіны