BE RU EN

Дзе будуць праходзіць вучэнні «Захад-2017»?

  • 16.08.2017, 18:23

Апублікаваная карта вайсковых палігонаў, на якіх будуць праходзіць расейска-беларускія вучэнні.

Вучэнні пачнуцца 14 верасня і прадоўжацца да 20 чысла.

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў распавёў, што «Захад-2017» пройдзе на шасці вайсковых палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Ласвіда каля Віцебску, каля Асіповіч, на палігонах вайскова-паветраных сілаў каля Ружан і Даманава, паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама паведамляецца, што вучэнні запланаваныя «на адным адцінку мясцовасці каля населенага пункта Дрэтунь».

Апошнія навіны