BE RU EN

На вуліцы Ванеева ў Менску выкапалі 100-кілаграмовую авіябомбу

  • 16.08.2017, 15:39

Набой быў пахаваны ў зямлі наўпрост каля жылога дома.

Яшчэ не забылася гісторыя са зносам «Белэкспа», падчас якога была выяўленая нямецкая авіябомба якая праляжала ў зямлі дзясяткі гадоў, як цішыню і мернасць сталічнага жыцця парушыў яшчэ адзін набой. На гэты раз авіябомбу знайшлі на вуліцы Ванеева ля дома 2. Зусім побач з жылым домам падчас правядзення работ з зямлі быў канфіскаваны небяспечны артэфакт. У сувязі са здарэннем ДАІ абмежавала рух вуліцамі Ванеева і Даўгабродскай.

- Пры правядзенні земляных работ быў знойдзены падазроны прадмет. Паведамленне ў МНС паступіла а 13:35. У адпаведнасці з інструкцыяй аб узаемадзеянні на месца выехалі нашы падраздзяленні ПАЧ-25. На месцы таксама працуюць спецыялісты вайсковай часткі 5448, - паведаміў Onliner.by начальнік аддзела прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Павел Апецянок.

- Рабочыя капалі траншэю і знайшлі набой. Яго вага блізу 100 кілаграмаў. На месцы працуе сапёрны разлік узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Бомбу будуць даставаць, вывозіць і ўтылізаваць на палігоне, - растлумачыў афіцыйны прадстаўнік унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь - падпалкоўнік Уладзімір Пархомцаў.

Апошнія навіны