BE RU EN

Як бабруйскія ўлады «падстаўляюць» найлепшых камбайнераў

  • 16.08.2017, 11:03

Мясцовыя чыноўнікі дзейнічаюць паводле прынцыпу «наводчыкаў».

Калізіі бітвы за ўраджай даходзяць да абсурду. У Бабруйскім раёне дамы лідараў уборачнай кампаніі адзначаюць спецыяльным знакам, паведамляе СТВ.

«Падтрымаць хлебаробаў імкнуцца рознымі спосабамі. Але вось у Бабруйскім раёне ў гэтым пытанні пайшлі далей за ўсіх», - сцвярджаюць прапагандысты. - «Праз пару хвілін эмблема ўпрыгожыць дом перадавіка-кіроўцы. Эмблему наляпляюць на самым бачным месцы. Гэта не проста знак адрознення, але і нагода для гонару».

Ініцыятыва сумнеўная. Бо добра вядома, што лідары жніва з'яўляюцца ўладальнікамі нядрэнных заробкаў. Зараз іх дамы пазначаныя адмысловымі знакамі. Гэта значыць мясцовыя ўлады з самых найлепшых меркаванняў на самай справе спрацавалі як наводчыкі. Бо эмблему наляпляюць на самым бачным месцы.

Апошнія навіны