BE RU EN

Запазычанасці прадпрыемстваў у крэдытах і пазыках выраслі да $31 мільярда

  • 16.08.2017, 10:31

Пратэрмінаваная запазычанасць перад пазычальнікамі павялічылася на 14,4%.

Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў у крэдытах і пазыках з пачатку года паводле стану на 1 ліпеня вырасла на 4,7% да 62,1 млрд. рублёў. Пратэрмінаваная запазычанасць перад пазыкоўцам павялічылася за той жа перыяд на 14,4% да 3 млрд. рублёў. Для параўнання выручка арганізацый у першым паўгоддзі вышэй за 90 млрд. рублёў, піша belmarket.by.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га агульная сума запазычанасці вырасла на 3,5%, а пратэрмінаванай знізілася на 8,6%.

У справаздачу Белстата ўваходзяць буйныя і сярэднія арганізацыі, без банкаў, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.

Сума дэбіторскай запазычанасці з пачатку года вырасла на 5,8% да 31,69 млрд. рублёў, замежная дэбіторыка пры гэтым вырасла на 6,6% да 7,76 млрд.

Крэдыторская запазычанасць арганізацый павялічылася за паўгода на 5,7% да 41,86 млрд. рублёў, а замежная знізілася на 4,7% да 8,59 млрд. рублёў.

Апошнія навіны