BE RU EN

«Пазбаўляюць бясплатнай медыцыны - пара на Плошчу!»

  • 16.08.2017, 9:50

Беларусаў крэатыўна заклікалі выйсці на Акцыю папярэджання 8 верасня ў Менску.

Усё больш незадаволенасці ў беларусаў выклікае абноўленая рэдакцыя дэкрэту №3, якая пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка. Людзі абураныя заявамі Лукашэнкі і міністаркі працы Ірыны Касцевіч аб абмежаванні доступу «дармаедаў» да гарантаваных Канстытуцыяй сацыяльных выгод - у першую чаргу да бясплатнай медыцыны.

Акрамя таго, сур'ёзныя турботы ў грамадстве выклікаюць расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017», якія пачынаюцца ў верасні, пасля якіх войскі РФ могуць застацца ў нашай краіне.

Актывісты суполкі «Движ-Баста» абыгралі дзве найбольш хвалюючыя беларусаў тэмы ў крэатыўных плакатах, якія заклікаюць выйсці на Акцыю папярэджання 8 верасня ў Менску.

Нагадаем, што акцыя пачнецца на Кастрычніцкай плошчы а 19.00. Не спазняйцеся!

Апошнія навіны