BE RU EN

Каманда Ганчарэнкі перамагла, дзякуючы кур'ёзнаму аўтаголу

  • 16.08.2017, 9:39

ЦСКА гуляў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у гасцях са швейцарскім «Янг Бойз».

Каманда беларускага футбольнага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі перамагла, дзякуючы кур'ёзнаму аўтаголу. ЦСКА гуляў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у гасцях са швейцарскім «Янг Бойз». Матч праходзіў з перавагай гаспадароў поля, паведамляе sovsport.ru.

Адзіны гол у свае брамы забіў ужо ў дададзеныя да асноўнага часу хвіліны Касім. У Маскве каманды згуляюць 23 жніўня.

Вынікі астатніх матчаў плей-оф Лігі чэмпіёнаў: «Хофенхайм» - «Ліверпуль» - 1:2, АПОЭЛ - «Славія» - 2:0, «Спортынг» - «Сцяўа» - 0:0, «Карабах» - «Капенгаген» - 1:0.

Апошнія навіны