BE RU EN

Луканоміку адолеў новы від «ліхаманкі»

  • 16.08.2017, 9:17

Фінансавыя вынікі рэальнага сектара паднеслі чарговы «сюрпрыз».

На днях Белстат даў справаздачу не толькі пра фінансавыя вынікі рэальнага сектара, але і пра стан разлікаў. Як водзіцца, не абышлося без сюрпрызаў. Выданне banki24.by разабрала некалькі цікавых выпадкаў «разліковай ліхаманкі».

З 1 чэрвеня да 1 ліпеня амаль удвая падскочыла пратэрмінаваная запазычанасць за энэргарэсурсы ў Гомельскай вобласці - з 146,9 млн BYN да 288,9 млн BYN. Паралельны скачок «дрэннай» запазычанасці адбыўся ў металургіі - з 34,2 млн BYN да 178,5 млн BYN.

Мяркуючы па ўсім, вялікія праблемы з аплатай запазычанасці адчувае Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Паводле інфармацыі banki24.by, за чэрвень-2017 праблемная запазычанасць за энергарэсурсы ў металургіі Гомельскай вобласці вырасла з 15,9 млн BYN да 157,9 млн BYN.

Выплаціць пратэрміноўку БМЗ асабліва няма з чаго. З 6 месяцаў, па якіх маюцца звесткі аб чыстым прыбытку, станоўчы фінансавы вынік у галіне быў толькі ў адным.

Пад 1 ліпеня металургія назапасіла чыстую страту на суму 28,6 млн BYN. Пры гэтым страта стратных прадпрыемстваў за студзень-чэрвень дасягнула 60,5 млн BYN. Выратаванне БМЗ ад пакрыўджаных энэргетыкаў хутчэй за ўсё прыйдзе ў выглядзе бюджэтных падачак. У Магілёўскай вобласці ў чэрвені-2017 паменшылася пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках - з 655,5 млн BYN да 385,6 млн BYN.

Апошнія навіны