BE RU EN

Вайсковы экспэрт: Пуцін захопіць Беларусь, як захапіў Крым

  • 15.08.2017, 20:59

Прэзідэнт РФ хоча выкарыстоўваць стварэнне адзінай расейска-беларускай сістэмы СПА для нападу на Беларусь.

Пра гэта распавёў украінскі вайсковы экспэрт Ігар Раманенка ў эфіры ICTV.

- Ёсць вялікая імавернасць гэтага. Вядома, што ва Украіне знаходзілася база вайскова-марская, і што праз гэта адбылося: гэта спрыяла анэксіі Крыму і захопу. Таму яны зробяць спачатку сродкі СПА, яны паспрабуюць сфармаваць і разгарнуць авіяцыйную базу і пры наяўнасці такой колькасці вайскоўцаў і спецслужбаў, якія зойдуць з гэтымі войскамі, пагроза захопу Беларусі значна павялічваецца, - сказаў Раманенка.

Апошнія навіны