BE RU EN

Беларускае брацтва: Хацкевіч дапамог Ганчарэнку ў падрыхтоўцы да матчу Лігі чэмпіёнаў

  • 15.08.2017, 18:46

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» даў параду настаўніку ЦСКА ў гульні супраць «Янг Бойз».

Галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка распавёў, што абмяркоўваў спаборніка сваёй каманды з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Янг Бойз» з трэнерам кіеўскага «Дынама» Аляксандрам Хацкевічам, піша афіцыйны сайт ЦСКА.

Украінскі клуб саступіў «Янг Бойз» на папярэдняй стадыі кваліфікацыі (3:1, 0:2) і вылецеў з турніру.

- Кіеўскае «Дынама» ўзначальвае ваш суайчыннік Аляксандр Хацкевіч. Абмяркоўвалі з ім мінулыя гульні?

- Вядома. Мы ў добрых стасунках, часта камунікуем, і не толькі з нагоды гульні з «Янг Бойз». Але цалкам натуральна, што мы абмяркоўвалі гэтыя два матчы.

- У матчы ў адказ з кіеўскім «Дынама» «Янг Бойз» рабіў стаўку на верхавыя перадачы, закіды з флангаў. Акрамя таго, яны гулялі даволі жорстка супраць галкіпера. Ці звяртаеце ўвагу на гэтыя аспекты?

- Не магу сказаць, што ў той гульні «Янг Бойз» дзейнічаў толькі доўгімі перадачамі або што ўздзеянне на брамніка было больш,ае чым звычайна. Каманда дзейнічае разнапланава. Дома, за выключэннем нядаўняга матчу з «Туном», «Янг Бойз» гуляе агрэсіўна. Гэта нармальна для сучаснага футбола, - сказаў Ганчарэнка.

Апошнія навіны