BE RU EN

На прадпрыемстве «Белрыба» ў Менску загінуў рабочы

  • 15.08.2017, 15:42

Кіроўца пагрузчыка быў траўмаваны на сваім працоўным месцы.

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі работніка на прадпрыемстве ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Паводле інфармацыі tut.by, інцыдэнт адбыўся 14 жніўня на ААТ «Белрыба».

«Пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ быў траўмаваны кіроўца пагрузчыка, ён загінуў на месцы. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група з раённага аддзела СК, а таксама кіраўніцтва ўправы горада Менску», - паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Загінуламу было 57 гадоў. На прадпрыемстве канфіскаваная дакументацыя, якая рэгламентуе тэхніку бяспекі; апытаныя відавочцы. Паводле факта смерці прызначаная праверка.

Апошнія навіны