BE RU EN

У Берасці з'явіліся плакаты «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў!»

  • 15.08.2017, 14:57

Беларусы пратэстуюць супраць вучэнняў «Захад-2017».

Берасце сустракае расейскіх вайскоўцаў, якія прыбываюць на вучэнні «Захад-2017», плакатамі з лозунгамі «Дзе расейскае войска, там вайна!», «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў!». Такія плакаты з'явіліся ў цэнтры горада, на прыпынках грамадскага транспарту, у многіх людных месцах. Пра гэта Charter97.org паведамілі патрыятычна настроеныя актывісты з Берасця.

Са слоў актывістаў, «лозунг «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў!» выкарыстоўвалі акупаваныя СССР краіны Усходняй Еўропы, а акупацыя нашай краіны прадаўжаецца дагэтуль».

«Гэтыя вайсковыя вучэнні напраўду трэба называць «Антызапад-2017», бо яны скіраваныя супраць Еўропы, і значыць, супраць еўрапейскай будучыні Беларусі», - заявілі актывісты.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Апошнія навіны