BE RU EN

Беларуская грацыя здабыла «бронзу» ў шматбор'і на этапе КС у Казані

  • 13.08.2017, 19:51

Кацярына Галкіна заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагабор'і ў мастацкай гімнастыцы.

Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагабор'і на этапе Кубка свету ў мастацкай гімнастыцы катэгорыі Challange ў Казані, паведамляе «Прессбол».

Паводле вынікаў чатырох тыпаў праграмы (абруч, мяч, булавы і стужка) мянчанка набрала 67,900 бала.

На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Дзіна Аверына з Расеі - 73,950 бала. Срэбраную ўзнагароду здабыла яе сястра Арына Аверына - 70,200 бала. На дзявятай пазіцыі ў выніковым пратаколе індывідуальнага шматбор'я размясцілася яшчэ адна беларуска Аліна Гарноська - 63,400 бала.

У групавых практыкаваннях на турніры лідаруе нацыянальная каманда Расеі - 37,400 бала. Каманда Беларусі размяшчаецца на шостым радку 32,300 бала.

Этап Кубка свету ў мастацкай гімнастыцы скончыцца ў Казані 13 жніўня.

Апошнія навіны