BE RU EN

Фотафакт: Джон Ньюман набірае ў ванну іржавую ваду ў менскім гатэлі

  • 13.08.2017, 19:13

Вядомы брытанскі спявак спыняўся ў чатырохзоркавым гатэлі Renaissance.

Учора брытанскі выканаўца Джон Ньюман прыязджаў у Менск, каб выступіць на фэсце A-fest. Перад канцэртам, прыблізна а першай гадзіне дня, ён апублікаваў відэа ў Instagram Stories, у якім у ванну набіралася іржавая вада, паведамляе tut.by.

- Wow, something's not right (ВОУ, штосьці не так), - пракаментаваў спявак відэа.

Вядома, што Джон Ньюман спыняўся ў чатырохзоркавым гатэлі Renaissance на праспекце Дзяржынскага. Аператыўна атрымаць каментар у адміністрацыі гатэля не ўдалося.

Апошнія навіны