BE RU EN

ААН: Для асуджэння Асада довады сабраныя

  • 13.08.2017, 16:06

Сірыйскага дыктатара чакае суд за ваенныя злачынствы.

Камісія расследавання падзей у Сірыі ААН сабрала дастаткова довадаў, каб сірыйскі дыктатар Башар аль-Асад быў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах. Пра гэта заявіла сябра камісіі Карла дэль Понтэ, паведамляе Reuters.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці дастаткова довадаў для таго, каб асудзіць Асада за ваенныя злачынствы, яна сказала: "Так, я ўпэўненая, што справа гатовая. Менавіта таму сітуацыя настолькі расчароўвае. Нягледзячы на гэта, няма пракурора і няма суду».

Сірыйскі ўрад зняпраўджвае паведамленні камісіі, якая заяўляе пра шырокамаштабныя ваенныя злачынствы, учыненыя дзяржаўнымі ўзброенымі сіламі і службамі бяспекі Сірыі.

Раней Карла дэль Понтэ заявіла, што адмаўляецца ад месца ў камісіі праз расчараванне няздольнасцю Рады бяспекі ААН працягваць працу камісіі шляхам стварэння спецыяльнага трыбунала для Сірыі.

22 ліпеня паведамлялася, што рэжым Асада далей ужывае хімічную зброю супраць цывільных жыхароў у Сірыі.

Апошнія навіны