BE RU EN

Пад Менскам сабраліся Матусевічы з усяго свету

  • 13.08.2017, 14:15

Сустрэча людзей з такім прозвішчам прайшла ў вёсцы Вясёлы Кут Дзяржынскага раёна.

У вёсцы Вясёлы Кут Дзяржынскага раёна 12 жніўня прайшла V міжнародная сустрэча Матусевічаў, піша nn.by.

У душэўнай сяброўскай атмасферы ўдзельнікі імпрэзы абмяняліся навінамі, распавялі пра продкаў, абмеркавалі вынікі сваіх генеалагічных даследаванняў.

У сустрэчы ўзялі ўдзел Матусевічы з Менска, Дзяржынскага і Нясвіжскага раёнаў, Чэрвеня, Гародні і нямецкага Гамбурга.

Цікавы момант: шмат хто з удзельнікаў, нягледзячы на тое, што жывуць і працуюць у расейскамоўным асяроддзі, з уласнай ініцыятывы з задавальненнем размаўлялі па-беларуску. Гэты факт надаў 5-й сустрэчы Матусевічаў асаблівы каларыт.

Апошнія навіны