Амерыканскі суд адмовіўся перадаць справу Азаранкі ў Беларусь
- 13.08.2017, 13:10
Праз працэс аб апецы над дзіцем тэнісістка прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША.
Са слоў Лоры Васэр, аднаго з адвакатаў Вікторыі Азаранкі, Беларусь ужо даслала ў ЗША ордэр на абарону дзіцяці. Сын тэнісісткі, Леа, а таксама яе былы муж, Білі МакКіг, маюць беларускае грамадзянства, паведамляе TMZ Sports.
Але з «нейкай прычыны», амерыканскі суддзя не пагадзіўся перадаць справу ў беларускі суд.
Азаранка развіталася з мужам у ліпені. Пасля гэтага МакКіг звярнуўся ў амерыканскі суд з заявай аб крадзяжы дзіцяці.
Беларуска, імаверна, прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 28 жніўня да 10 верасня. TMZ Sports піша, што яна не можа пакінуць немаўля бацьку, бо «не верыць, што ён здольны даглядаць за дзіцем».
З турніру ў Цынцынаці спартоўка ўжо знялася.
Адвакат заявіла суду, што Вікторыя гатовая набыць квіток на самалёт для былога мужа і пасяліць яго ў гатэлі на ўвесь час правядзення чэмпіянату, але суддзя не пагадзіўся на прапанову.