BE RU EN

Біл Гейтс завёў старонку на Instagram

  • 13.08.2017, 12:09

Пакуль з’явілася толькі адно фота і 45 тысяч «упадабаек» пад ім.

Заснавальнік адной з найбуйнейшых карпарацый свету Біл Гейтс з'явіўся ў сацыяльнай сетцы Instagram. Былы кіраўнік Microsoft пакуль што апублікаваў толькі адзін здымак. На фатаграфіі ён сядзіць за сталом у адной са школ Танзаніі разам з вучнямі. Бізнэсовец адзначае, што рады бачыць станоўчыя змены ў сферы аховы здароўя гэтай краіны.

Старонка Біла Гейтса сапраўдная, пра што кажа значок верыфікацыі. У апісанні профілю гаворыцца, што Instagram будзе выкарыстоўвацца для публікацыі навін аб дабрачынных праектах заснавальніка Microsoft і іншых ягоных інтарэсах. За дзень на профіль падпісаліся больш за 115 тысяч чалавек, а адзінае паведамленне ўпадабалі 45 тысяч разоў.

Біл Гейтс і ягоная жонка Мелінда шмат увагі надаюць дабрачыннасці, іх фонд уважаецца за найбуйнейшы ў свеце. Адзін з кірункаў дзейнасці арганізацыі - праца над больш даступнымі адукацыйнымі праграмамі для дзяцей у бедных рэгіёнах планеты.

Апошнія навіны