BE RU EN

Усэйн Болт не дабег да фінішу ў заключным старце сваёй кар'еры

  • 13.08.2017, 10:13

Легендарны ямайскі спрынтэр атрымаў траўму на ЧС-2017 у Лондане.

Легендарны ямайскі спрынтэр Усэйн Болт атрымаў траўму і не дабег свой этап у складзе эстафетнай каманды 4×100 м на ЧС-2017 у Лондане, паведамляе tut.by.

Усэйн Болт выйшаў на завяршальны этап эстафеты, але падчас пераадолення дыстанцыі атрымаў траўму, некаторы час скакаў на адной назе, а затым, не здолеўшы прадоўжыць рух, зваліўся на бегавую дарожку.

Чэмпіёнамі ж свету сталі спартоўцы з Вялікай Брытаніі (37,47), серабро ў каманды ЗША (37,52), бронза ў Японіі (38,04).

ФОТА: IAAF.ORG
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Раней Усэйн Болт абвясціў, што чэмпіянат свету ў Лондане стане ягоным заключным стартам у кар'еры. У індывідуальных дысцыплінах ён заявіўся толькі на дыстанцыю 100 м, дзе ўпершыню за 4 гады выступаў на топ-спаборніцтвах не здолеў здабыць золата.

Усэйн Болт, якому 21 жніўня споўніцца 31 год, браў удзел у трох Алімпіядах: у Пекіне ў 2008 годзе, у Лондане ў 2012 годзе і ў Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе, дзе здабыў у агульнай складанасці дзевяць залатых медалёў у трох дысцыплінах: у бегу на 100 і 200 метраў, а таксама ў эстафеце (4 па 100 метраў).

Аднак 25 студзеня МАК пазбавіў Болта залатога медаля Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне ў эстафеце 4 па 100 метраў праз анабалічны стэроід турынабол, знойдзены ў пробе аднаго з ягоных партнёраў па камандзе Нэсты Картэра. Узнагароды адабралі ва ўсёй нацыянальнай каманды Ямайкі.

Таксама на рахунку Болта 11 перамог на чэмпіянатах свету.

УСЭЙН БОЛТ. ФОТА: REUTERS

УСЭЙН БОЛТ - ДЗЕЙНЫ РЭКАРДСМЭН СВЕТУ Ў БЕГУ НА 100 МЕТРАЎ (9,58 СЕКУНДЫ) І 200 МЕТРАЎ (19,19 СЕКУНДЫ).

Апошнія навіны