BE RU EN

У Кеніі не сціхаюць пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

  • 12.08.2017, 16:56

На заклік апазіцыі на вуліцы вялікіх гарадоў Кеніі выйшлі тысячы людзей.

Паводле звестак выбарчай камісіі, дзейны прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята перамог на ўсеагульных выбарах, набраўшы 54,27% галасоў. Ягоны спаборнік, былы прэм'ер-міністр краіны Раіла Адынга, набраў 44,74% галасоў. Такім чынам, дзейны прэзідэнт быў пераабраны на другі пяцігадовы тэрмін. Кенійская апазіцыя не прызнае вынікі выбараў.

Пратэсты пачаліся ў кенійскай сталіцы Найробі і горадзе Кісуму пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе rian.com.ua. Апазіцыя заявіла пра фальсіфікацыю, і на яе заклік на вуліцы вялікіх местаў Кеніі выйшлі тысячы людзей. Яны кідаюць фаеры і кактэйлі Молатава, піша Reuters.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Апошнія навіны