BE RU EN

У спёку ў Менску ратавальнікі аблівалі мінакоў вадой

  • 12.08.2017, 16:43

А валанцёры Чырвонага Крыжа праводзілі майстар-клас першай дапамогі.

У пятніцу, калі тэмпература паветра ў Менску ўзнялася вышэй за 30 градусаў, работнікі МНС і Чырвонага Крыжа наладзілі традыцыйную акцыю: палівалі з брандспойта мінакоў халоднай вадой. Таксама менчукам давалі рэкамендацыі, як паводзіць сябе ў спёку, а валанцёры Чырвонага Крыжа праводзілі майстар-класы першай дапамогі.

- Мабыць, самым жаданым быў лёгкі дожджык у гарачы дзянёк - ратавальнікі зладзілі імправізаваны атракцыён і ахалоджвалі ўсіх ахвочых, - паведамляе Менская ўправа МНС.

Там адзначаюць, што «аазіс свежасці» у цэнтры места прывабіў увагу гараджан і нагадаў аб правілах паводзін у спякоту.

Апошнія навіны