BE RU EN

Аляксандрам Глебам цікавіцца польская «Сандэц’я»

  • 12.08.2017, 15:16

Але беларускі футбаліст выставіў клубу свае ўмовы.

Галоўны рэдактар польскага футбольнага партала 2×45.info Пшэмыслаў Міхаляк распавёў, што беларускім паўабаронцам Аляксандрам Глебам цікавіцца «Сандэц’я».

«Менавіта «Сандэц’я» з'яўляецца клубам, пра які ў кантэксце Аляксандра Глеба успамінаў Пётр Казьмінскі з Super Express. Калі спачатку беларус даведаўся пра пяць тысячах еўраў, быў у шоку, што можна столькі плаціць, але высунуў свае ўмовы: мінімум 10 тысяч еўраў «чыстымі», - напісаў Міхаляк у артыкуле для 2×45.info. Раней Super Express паведаміў, што Аляксандр Глеб вядзе перамовы з адным з клубаў чэмпіянату Польшчы. Пасля 4-х тураў чэмпіянату Польшчы «Сандэц’я» займае 9-е месца. Мінулы сезон Глеб завяршаў у складзе «Крылаў Саветаў».

Апошнія навіны