BE RU EN

Вялізная чарга з фур стаіць на мяжы з Літвой

  • 12.08.2017, 14:58

450 машын - толькі ў Каменным Логу.

У Беняконях на выездзе стаіць 168 машын, а на ўездзе - 44. У Катлоўцы на выездзе чакаюць 150 грузавікоў, у Прывалцы - 85. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Ёсць чэргі і на латвійскай мяжы - 50 машын у Грыгораўшчыне і 80 у Урбанах.

На польскай мяжы ёсць чарга з 25 легкавых машын у Бераставіцы - яны стаяць на выездзе з Беларусі. На ўездзе пры гэтым сабралася 100 грузавікоў. У Берасці - 10 легкавых машын.

На ўкраінскай мяжы 20 легкавікоў стаяць у Новай Гуце і 10 - у Весялоўцы.

Апошнія навіны