BE RU EN

У цэнтры Менска гарэла электрападстанцыя

  • 12.08.2017, 13:48

Без святла засталіся 16 жылых дамоў на вуліцах Броўкі, Дарашэвіча, Казлова, Чырваназорнай, Коласа і на праспекце Незалежнасці.

У цэнтры Менска гарэла электрападстанцыя. Пра гэта tut.by паведамілі відавочцы, факт пажару з месца здарэння пацвердзіў намеснік начальніка МНС Менска Віталь Дэмбоўскі.

Паведамленне пра пажар у падстанцыі на праспекце Незалежнасці паступіла ў МНС а 9 раніцы 12 жніўня.

«Падчас разведкі ўстаноўлена, што адбылося загаранне ізаляцыі і гаручых элементаў трансфарматара ТМ-180 кВА ў будынку падстанцыі ТП-586», - распавялі ў МНС.

Пажар лакалізаваны а 09.36, а цалкам патушаны а 09.39.

У выніку ўзгарання адбылося адключэнне аднаго трансфарматара падстанцыі, былі адключаныя 16 жылых дамоў на вуліцах Броўкі, Дарашэвіча, Казлова, Чырваназорнай, Коласа і на праспекце Незалежнасці. А 09.55 быў падлучаны рэзервовы трансфарматар, электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўленае.

Прычына пажару высвятляецца.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны