BE RU EN

У Viber з'явілася доўгачаканая функцыя змены нумара

  • 12.08.2017, 10:54

Чарговае абнаўленне мэсэнджара Viber прынесла магчымасць змены нумару без страты старонкі і звестак.

Цяпер можна памяняць нумар, звязаны з уліковым запісам і карыстацца праграмай далей – усе звесткі будуць захаваныя. Пры гэтым адзначаецца, што змену нумара можна рабіць толькі на асноўнай прыладзе - смартфоне або планшэце з SIM-картай.

Змена нумару тэлефона - простая і досыць распаўсюджаная аперацыя. У сувязі з гэтым мы хочам забяспечыць максімальна зручную, абароненую працэдуру, якая ў тым ліку захавае перапіску карыстальнікаў і іх кантэнт

Працэдура змены нумара простая - трэба ўсталяваць у смартфон або планшэт новую SIM-карту, пасля чаго праграма прапануе карыстальніку змяніць нумар і, пры неабходнасці, захаваць гісторыю перапіскі ў воблачным сховішчы. Пры пацверджанні трэба будзе ўвесці новы нумар і пацвердзіць яго, атрымаўшы код у SMS.

Сябрам жа і суразмоўцам прыходзіць апавяшчэнне пра тое, што ў карыстальніка змяніўся нумар. Пры гэтым адзначым, што такая працэдура працуе толькі ў межах адной платформы - перанесці нумар з Android на iOS ці наадварот не атрымаецца.

Калі ж Viber выкарыстоўваецца на розных прыладах, то перад зменай нумары трэба абнавіць праграму на іх да апошняй версіі, інакш старонка на іх будзе дэактываваная.

Апошнія навіны