BE RU EN

У Сеціве з'явіліся невядомыя кадры пасляваеннага Менска

  • 11.08.2017, 20:12

Фотаздымкі зроблены легендарным фатографам Аляксандрам Дзітловым.

Родныя легендарнага фатографа Аляксандра Дзітлова перадалі ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (у Дзяржынску) унікальную фотакалекцыю. Tut.by публікуе ўнікальныя кадры, знятыя ў Менску пасля Другой сусветнай вайны.

Аляксандр Дзітлоў - адзін з фатографаў-доўгажыхароў. Ён нарадзіўся ў 1912 годзе ў дарэвалюцыйным Пецярбургу і памёр у 2009 годзе ў Менску, зусім крыху не дажыўшы да стогадовага юбілею.

Сям'я Дзітлова была зусім не савецкая, а «старарэжымная», дваранская. Бацька, Сяргей Аляксандравіч, служыў у Пецярбургу інжынерам па пажарнай частцы. Дзядуля, Аляксандр Мікалаевіч, з'яўляўся Сапраўдным стацкім дарадцам. Акрамя таго, ён быў таленавітым фатографам-аматарам, які перадаў сваё захапленне ўнуку.

Праўда, Дзітлоў вучыўся на геолага (ягоная вышэйшая адукацыя засталася няскончанай), працаваў гідрагеалогам і гідратэхнікам. Толькі 1 траўня 1940 года яго ўзялі фотарэпарцёрам у газету «Рыбінская праўда» (Яраслаўская вобласць). У ліпені 1941 года ў іх горадзе фармавалася дывізія. Разам з ёй Дзітлоў і пайшоў на фронт - фатографам пры клубе палітаддзела.

Спачатку Дзітлоў павінен быў рабіць здымкі на партбілеты. Але ён не збіраўся адседжвацца ў акопах. Дзітлоў заўсёды знаходзіўся ў авангардзе і нават хадзіў праз лінію фронту да партызанаў, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Быў паранены ў нагу. У 1943-м цудам застаўся жывы, калі немцы прарвалі абарону блізу беларускай вёскі Чэрнін, загналі іх у балота і фактычна расстрэльвалі ва ўпор.

«Стан вайны вакол выклікае ў чалавеку вельмі дзіўныя пачуцці: напрыклад, прытупляе страх, - распавядаў Аляксандр Дзітлоў. - Наступленне. Ты бяжыш па голым полі з пісталетам у кабуры і фотакамерай на грудзях, бачыш праз аб'ектыў, як справа і злева падаюць салдаты. Нашы салдаты. І разумееш, што ў любую секунду можаш легчы побач з прабітай галавой. Ніякай героікі ў гэтым не было. Гэта была наша штодзённая праца, толькі пяхота выконвала сваю, а я - сваю. Адзінае, што непакоіла ў той момант, - не выглядаць клоўнам і не перашкаджаць. У 1943-м я стаў карэспандэнтам ТАСС. Фатаграфіі начамі друкаваў у бліндажах і зямлянках. Негатывы перадаваў у Маскву кур'ерамі, машынамі або самалётамі. І сёе-тое атрымлівалася».

Пасля вайны Аляксандр Дзітлоў працаваў фотакарэспандэнтам ТАСС і БЕЛТА, літаратурных часопісаў «Маладосць» і «Нёман», вёў папулярныя перадачы «Вецер падарожжаў» і «Клуб «Спектр» на Беларускай тэлевізіі. А яшчэ здымаў дзіўныя кадры, па якіх можна ўявіць у колеры эпохі, якая мінула.

Зрители во время демонстрации в честь празднования 1-го Мая на площади Ленина (теперь Независимости). 1952 год
Военный оркестр на параде в честь празднования 1 Мая на площади Ленина (теперь Независимости). 1952 год
Вид на главный вход стадиона «Динамо». 1952 год
Командующий Белорусским военным округом, маршал Семен Тимошенко объезжает войска во время военного парада в честь празднования 1-го Мая. Площадь Ленина (теперь Независимости), 1952 год
Вид на сквер и здание Дома профсоюзов на площади Свободы. 1953−1955 годы
Отдыхающие в сквере на улице Ленина. 1953−1955
Вид на улицу Красную. 1953−1955 годы
Отдыхающие на Минском озере. 1953 год
Отдыхающие на Минском озере. 1953 год
Строители во время работ на стадионе «Динамо». 1954 год
Дочери белорусского композитора Константина Поплавского Ядвига (слева) и Кристина во время занятий по музыке. 1955 год
Учащаяся минской школы № 49 Мила Маршак рассказывает ученикам школ Могилевской области о работе кружка цветоводов Центральной станции юннатов. 1955 год
Демонстрация в честь празднования 1-го Мая. 1955 года
Вид на фонтан «Мальчик с лебедем» в Центральном сквере. 1958 год
Прохожие на улице города. 1959 год
Люди стоят на Центральной площади (теперь Октябрьская). 1961 год
Афиши на здании кинотеатра «Победа». 1962 год

Апошнія навіны