BE RU EN

Украіна прызначыла пажыццёвую стыпендыю бацькам Міхаіла Жызнеўскага

  • 10.08.2017, 10:28

25-гадовы Герой Нябеснай Сотні загінуў ад ранення ў сэрца падчас «Рэвалюцыі Годнасці».

Як паведамляе censor.net.ua са спасылкай на Міністэрства сацыяльнай палітыкі Украіны, з прыняццем змяненняў у пункт 4 Парадку выплаты пажыццёвай стыпендыі памяці Міхаіла Жызнеўскага, зацверджанага пастановай Кабінета Міністраў №139 ад 24 лютага 2016 года, бацькам Героя Нябеснай Сотні, грамадзяніна Беларусі дадзена магчымасць атрымліваць пажыццёвую стыпендыю праз банкаўскі рахунак, адкрыты ў ўпаўнаважаным банку на тэрыторыі Украіны.

Адначасова вызначаны тэрміны пералічэння дэпартаментам сацыяльнай абароны насельніцтва Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі пажыццёвай стыпендыі на такі банкаўскі рахунак.

Нагадаем, 25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 ад ранення ў сэрца падчас «Рэвалюцыі Годнасці». Кіраўнік дэпартамента спецыяльных расследаванняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк заявіў, што актывісты Еўрамайдана Раман Сенік і Міхаіл Жызнеўскі былі забітыя ў студзеня 2014 года кулямі, якія выкарыстоўваюць у МУС для прыпынку транспартных сродкаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў пасмяротна званне Герой Украіны Міхаілу Жызнеўскаму і ўручыў Зорку Героя Украіны яго бацькам - Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне.

Апошнія навіны