BE RU EN

Захарчанка абвясціў пра закрыццё праекта «Маларосіі»

  • 10.08.2017, 9:12

Верхавод «ДНР» праваліў заданне крамлёўскіх куратараў.

Верхавод так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка прызнаў фактычнае фіяска праекта «Маларосіі», які прадугледжваў аб'яднанне «ДНР» з «Луганскай народнай рэспублікай» і ўтварэнне дзяржавы на тэрыторыях цяперашніх Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

«Ужо цяпер можна сказаць, што назвы «Маларосіі» не будзе, бо яе многія не ўспрымаюць», - сказаў Захарчанка так званаму «Данецкаму агенцтву навін».

Пра праект «Маларосіі» было абвешчана 18 ліпеня 2017 года. Экспэрты тады казалі, што ў самім кіраўніцтве «ДНР» многія палічылі праект несур'ёзным, называлі яго «хутчэй літаратурны, чым палітычны», і адзначалі, што да рэальнай палітыкі ён не мае ніякага дачынення.

Апошнія навіны