BE RU EN

У Гародні «Аўдзі» праляцела на сустрэчную паласу праз агароджу і перакулілася

  • 9.07.2017, 21:48

Кіроўца цудам застаўся жывы.

Сур'ёзная аварыя адбылася сёння ўдзень у Гародні на праспекце Кляцкова. Легкавы аўтамабіль «Аўдзі» прабіў агароджу, пераляцеў праз раздзяляльную паласу і перакуліўся. Частка агароджы пры гэтым засела ў кузаве аўто, піша БелТА.

Кіроўца «Аўдзі» застаўся жывы. Ён сказаў, што яго падрэзаў іншы аўтамабіль, які ішоў у тым жа кірунку.

ДАІ праводзіць праверку паводле факту гэтага здарэння.

Апошнія навіны