BE RU EN

Лукашэнка: Некаторыя думаюць, што конь - гэта таксама карова

  • 9.07.2017, 21:32

Дыктатар заявіў, што цяперашняя моладзь «не можа адрозніць карову ад быка».

Беларускі правадыр Аляксандр Лукашэнка засмучаны тым, што моладзь краіны, залішне захапляючыся новымі тэхналогіямі лічбавай эпохі, губляе сувязь з рэальнай эканомікай і жыццём на зямлі. Адпаведную заяву дыктатар зрабіў 7 ліпеня, сустракаючыся з насельніцтвам гарадскога паселішча Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

- У нас разумна моладзь. Але пагадзіцеся (вы гэта бачыце на сваіх дзецях, суседзях), гэта не тая моладзь, якая была раней ці нават якая цяпер. Яна шмат у чым пераўзыходзіць нас. Яна шмат што разумее. Вы бачыце, што будучае стагоддзе - гэта стагоддзе разумных тэхналогій. Гэта зусім іншае стагоддзе - лічбавай эканомікі. Нам нават часам слухаць гэта не хочацца, але з іншага боку, што мяне турбуе, як я часта па народнай кажу, цяперашняя моладзь карову ад быка не адрозніць. А некаторыя думаюць, што конь - гэта таксама карова. Так-так, сапраўды так і ёсць. Яны не ведаюць, што такое араць зямлю, як яе араць - і нават вясковыя ўжо! Гэта значыць, моладзь - іншая. І нам трэба зрабіць сёння максімум, каб моладзь, якая за намі прыйдзе, не сядзела толькі ў кампутарах, а разумела вось гэтае жыццё, соль гэтай зямлі, - заявіў дыктатар.

Апошнія навіны