BE RU EN

У Магілёве сутыкнуліся два аўтобусы

  • 8.07.2017, 15:12

Раніцай 8 ліпеня ў Магілёве адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтобусаў.

Пра гэта паведамілі tut.by чытачы.

У выніку ў аднаго з транспартных сродкаў была выбітая шыба. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Аўтобусы сутыкнуліся каля гатэля "Магілёў". Адзін з іх належыць аўтобуснаму парку, а другі хутчэй за ўсё прыватніку. Факт ДПЗ пацвердзілі ў Магілёўаблаўтатранс, пра пацярпелых там нічога невядома.

ФОТА: вКонтакте
ФОТА: вКонтакте

Апошнія навіны