BE RU EN

Брытанскі часопіс назваў беларуса распрацоўшчыкам года

  • 7.07.2017, 15:58

Аляксандр Бакуновіч апошнія дзесяць гадоў прысвяціў працы ў кампаніі Godel Technologies.

Распрацоўшчык Аляксандр Бакуновіч з беларускага офіса распрацоўкі кампаніі Godel Technologies перамог у конкурсе Digital Technology Leaders Awards ангельскага часопіса Computing Magazine. Праграміст заняў першае месца ў катэгорыі «Распрацоўшчык года». Гэтую інфармацыю onliner.by пацвердзілі ў менскім офісе кампаніі.

Аляксандр працуе ў сферы IT амаль чвэрць стагоддзя, а апошнія дзесяць гадоў прысвяціў працы ў Godel Technologies. У конкурсе звычайна ўдзельнічаюць спецыялісты ІТ-сферы розных кірункаў: праграмісты, дызайнеры і гэтак далей.

Пераможца ўчора ўвечары атрымаў узнагароду ў Лондане і яшчэ не вярнуўся ў Беларусь, таму сустрэць яго ў офісе кампаніі не атрымалася. Godel Technologies займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, галоўны офіс знаходзіцца ў Манчэстэры. Кампанія ўвайшла ў топ-50 самых развіваных кампаній Манчэстэра за 2017 год. Таксама ў кампаніі паведамілі, што пачатая супольная праца з адной з каманд «Формулы-1», але назва стайні пакуль не раскрываецца.

Апошнія навіны