BE RU EN

Амерыканскі вайсковец загінуў падчас паездкі ў Беларусь

  • 6.07.2017, 10:59

Бацька вайскоўца ўважае, што яго сын быў забіты.

Бацька амерыканскага вайскоўца, які загадкава памёр у мінулым месяцы падчас паездкі ў Беларусь, уважае, што ён быў забіты, паведамляе Daily Mail (пераклад - nn.by).

Са слоў бацькі, Кейлі Тафел прыляцеў у Беларусь з двума сваімі цёткамі - адна з іх брала ўдзел у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы.

У канцы паездкі Кейл, са слоў яго бацькі, увязаўся ў канфлікт з супрацоўнікамі бяспекі ў казіно гатэля, у якім яны спыніліся. Амерыканца даставілі ў нумар, а праз тры гадзіны сваячка вайскоўца паведамілі, што яго цела знойдзена на тратуары каля гатэля.

Цела 36-гадовага маёра Кейлі Тафела, які 17 гадоў адслужыў у амерыканскім войску, было дастаўлена ў ЗША ў сераду. Яго пахаванне пройдзе на Нацыянальных могілках Джорджыі.

Апошнія навіны