BE RU EN

Ва Ушачах застрэліўся былы начальнік міліцыі

  • 4.07.2017, 14:50

Страляў Уладзімір Шкіндэр з самаробнай зброі.

Як стала вядома nn.by, ва Ушачах ва ўласным доме застрэліўся былы начальнік мясцовага РАУС Уладзімір Шкіндэр.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося 1 ліпеня, страляў ён нібыта з самаробнай зброі.

Варта адзначыць, што з міліцыі Шкіндэр сышоў гадоў 10 таму, апошнім часам быў старшынём мясцовага аб'яднання ветэранаў.

«Ціхі быў чалавек, як сышоў са службы, увагі на сябе амаль не звяртаў. Меў вялікую гаспадарку», - распавялі былыя калегі.

Цяперашнія работнікі мясцовай міліцыі параілі звяртацца па падрабязнасці ў Следчы камітэт, але гэту справу там пакуль не каментуюць.

Апошнія навіны