BE RU EN

Даля Грыбаўскайтэ: РФ можа выкарыстоўваць БелАЭС «у якасці зброі»

  • 31.07.2017, 18:07

Пытанне пра БелАЭС прэзідэнтка Літвы ўзняла падчас сустрэчы лідараў краін Балтыі ў Вільні.

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што Расея можа выкарыстаць Беларускую АЭС у якасці «неканвенцыйнай зброі». Яна ўзняла гэтае пытанне падчас сустрэчы лідараў краін Балтыі ў Вільні, паведамляе «Еўрарадыё».

Грыбаўскайтэ распавяла прысутнаму на сустрэчы віцэ-прэзідэнту ЗША Майку Пэнсу пра новую расейскую пагрозу - будаўніцтва расейцамі ў Астравецкім раёне Беларусі каля мяжы з Літвой атамнай электрастанцыі.

Са слоў літоўскага прэзідэнткі, у гэтай сітуацыі цвёрдая пазіцыя ЗША аб геапалітычных энэргетычных праектаў Крамля мае «выключнае значэнне».

Як вядома, першы энэргаблок Беларускай АЭС павінен быць уведзены ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе. 6 ліпеня гэтага года ў Варшаве падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам Грыбаўскайтэ таксама заявіла, што Расея будуе «небяспечную АЭС», якую можа выкарыстоўваць як «прыладу неканвенцыйнага шантажу».

Апошнія навіны