BE RU EN

Навукоўцы спрабуюць дабрацца да схаванага пад вадой новага кантынента

  • 31.07.2017, 9:29

Кантынент адкалоўся ад суперкантынента Гандвана некалькі дзесяткаў мільёнаў гадоў таму.

Яшчэ ў лютым геолагі апублікавалі артыкул, у якім гаворыцца, што Новая Зеландыя і прылеглыя да яе ўчасткі зямной кары - гэта асобны кантынент, які адкалоўся ад суперкантынента Гандвана некалькі дзесяткаў мільёнаў гадоў таму.

І вось, пачаліся першыя даследаванні новага «кантынента». З дапамогай даследчага свідравога судна JOIDES Resolution навукоўцы спрабуюць дабрацца да гэтага кантынента і высветліць падрабязнасці старажытнай гісторыі Зямлі.

У артыкуле, апублікаваным у часопісе Геалагічнага таварыства ЗША, даследчыкі тлумачаць, што плошча Зеландыі складае 5 мільёнаў квадратных кіламетраў, што складае прыкладна 2/3 плошчы суседняй Аўстраліі.

Праўда, 94% гэтай тэрыторыі знаходзіцца пад вадой, а на паверхні бачныя два буйныя востравы, якія складаюць Новую Зеландыю, архіпелаг Новая Каледонія, а таксама меншыя выспы.

Апошнія навіны