BE RU EN

Пуцін назваў колькасць дыпламатаў з ЗША, якія пакідаюць РФ

  • 30.07.2017, 21:55

Масква ў адказ на антырасейскія санкцыі Вашынгтона прыняла пастанову скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне.


Notice: Undefined offset: 0 in /var/www/application/classes/BL/SiteEngineAmp.class.php on line 148
Расею будуць вымушаныя пакінуць 755 супрацоўнікаў дыпламатычных місій ЗША, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю прапагандысту Уладзіміру Салаўёву на тэлеканале «Расія 1».

«Тысяча з лішнім супрацоўнікаў - дыпламатаў і тэхнічных работнікаў - працавалі, дагэтуль яшчэ працуюць у Расеі, 755 павінны будуць спыніць сваю дзейнасць у Расейскай Федэрацыі. Гэта адчувальна», - адзначыў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што гэты крок стаў адказам на «нічым не справакаваныя» санкцыі са стараны ЗША.

У снежні 2016 года ў рамках санкцыйнага пакета супраць РФ улады ЗША канфіскавалі дзве загарадныя рэзідэнцыі расейскіх дыпламатаў у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе. Акрамя гэтага, Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў персонамі нон грата 35 расейскіх дыпламатаў. У заяве спікера Дзярждэпу Марка Тонэра гаворыцца, што іх дзеянні «не адпавядалі дыпламатычнаму або консульскаму статуту».

У траўні 2017 года памочнік прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што Расея чакае вяртання расейскай уласнасці ў ЗША, і прыстрашыў захадамі ў адказ.

25 ліпеня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША падтрымала законапраект пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, Ірана і КНДР. 27 ліпеня новыя санкцыі падтрымаў Сэнат. Далей законапраект павінен паступіць на зацвярджэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

У адказ на новыя санкцыі ЗША Расея адабрала амерыканскую дыпламатычную ўласнасць у Маскве і запатрабавала скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у РФ да 455 чалавек.

Апошнія навіны