Маці збітага міліцыянерам хлопчыка выйграла суд у жонкі бязмежніка
- 30.07.2017, 14:29
Жонка экс-міліцыянта са Столінскага раёна хацела адсудзіць $500, але сама заплаціць удвая больш.
Жыхарка пасёлка Рэчыца Столінскага раёна Берасцейскай вобласці Ірына Прылуцкая спрабавала спагнаць са Святланы Палхоўскай, маці збітага міліцыянерам 9-гадовага хлопчыка, 500 даляраў у пазове маральнай шкоды, а давядзецца ёй самой выплаціць тысячу даляраў.
17 ліпеня суддзя Столінскага суда Дзмітрый Карасінскі вынес пастанову: спагнаць з Ірыны Прылуцкай судовыя выдаткі, якія панесла Святлана Палхоўская, у суме 2357 беларускіх рублёў.
Ірына Прылуцкая плаціць катэгарычна адмаўляецца. Пастанова абскарджана не была, увайшла ў законнае дзеянне і накіраваная з накладзенымі абавязальніцтвамі ў аддзел прымусовага выканання.
«У выпадку, калі Прылуцкая ва ўстаноўленыя тэрміны не выканае абавязанні ў пастанове суда добраахвотна, то ёй пагражаюць штрафныя санкцыі: арышт маёмасці, абмежаванне выезду за межы Беларусі, пазбаўленне права кіравання аўтамабілем, а таксама іншыя меры ўздзеяння», - пракаментавала «Беларускай праўдзе» сітуацыю праваабаронца Алеся Садоўская.
Ірына Прылуцкая падала пазоў да маці збітага хлопчыка - Святлане Палхоўскай аб кампенсацыі маральнай шкоды ў тысячу дэнамінаваных рублёў.
21 лютага 2017 году старшыня Столінскага суда адмовіў пазаўніку ў задавальненні патрабаванняў пазову. У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам РБ выплата судовых выдаткаў ускладаецца на бок, што прайграў - гэта значыць жонка міліцыянта Ірына Прылуцкая абавязаная кампенсаваць Святлане Палхоўскай больш за 2000 дэнамінаваныя беларускіх рублёў плюс маральнай шкоды.
27 лютага ІСН Столінскага РАУС прыняла пастанову аб адсутнасці складу злачынства ў дзеяннях Улада Палхоўскага.
Старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Вадзім Прылуцкі, які займаўся рукапрыкладствам, звольнены паводле артыкула.