BE RU EN

Еўракамісар заклікаў беларускія ўлады дапусціць на БелАЭС міжнародных экспэртаў

  • 3.07.2017, 14:32

Беларускія ўлады мусяць правесці стрэсавыя тэсты пад міжнародным назіраннем.

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Тымерманс у панядзелак у Вільні зноў заклікаў Беларусь да правядзення стрэсавых тэстаў на будучай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы пад наглядам замежных экспэртаў, піша interfax.by.

«Мы павінны забяспечыць, каб будаўніцтва паблізу ад Еўрапейскага Звязу атамнай электрастанцыі ажыццяўлялася са строгім захаваннем існых правілаў бяспекі», - сказаў журналістам пасля заканчэння сустрэчы з літоўскім прэм'ерам Саўлюсам Сквярнялісам еўракамісар.

«Нам хацелася б, каб пад наглядам замежных экспэртаў былі праведзеныя стрэсавыя тэсты на Беларускай атамнай электрастанцыі», - дадаў ён.

Падчас выканання стрэсавых тэстаў ацэньваецца ўстойлівасць электрастанцыі да працы пры неспрыяльных умовах.

Апошнія навіны