BE RU EN

Плывец Павел Санковіч зноў усталяваў рэкорд Беларусі

  • 29.07.2017, 21:58

Беларускі спартовец выйшаў у фінал ЧС на дыстанцыі 50 метраў на спіне.

Беларус Павел Санковіч з 6-м вынікам выйшаў у фінал чэмпіянату свету на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Наш суайчыннік фінішаваў з часам 24,74, тым самым усталяваўшы рэкорд Беларусі.

Ранейшае дасягненне (24,81) таксама належала Санковічу, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, сёння беларуска Яна Несцерава заваявала бронзу ў хай-дайвінгу на ЧС у водных відах спорту.

Апошнія навіны