BE RU EN

У Швэйцарыі адкрылі самы доўгі ў свеце вісячы пешаходны мост

  • 29.07.2017, 21:43

На будаўніцтва моста было выдаткавана 750 тысячаў даляраў.

Вісячы мост для пешаходаў даўжынёй амаль 500 метраў адкрыўся ў швэйцарскім кантоне Вале, пабіўшы сусветны рэкорд, піша ria.ru.

Мост імя Чарльза Куонена (названы ў гонар аднаго з фундатараў будаўніцтва) знаходзіцца на вышыні блізу 80 метраў над зямлёй і злучае населеныя пункты Грэхем і Цэрмат. Даўжыня моста складае 494 метры, шырыня – 65 сантыметраў.

Паведамляецца, што на будаўніцтва моста было выдаткавана блізу 730 тысячаў швэйцарскіх франкаў (блізу 750 тысячаў даляраў). Першыя пешаходы змаглі скарыстацца канструкцыяй у суботу.

Апошнія навіны