BE RU EN

Рагозін прыгразіў персанальнымі санкцыямі тым, хто перашкодзіў ягонаму візіту ў Беларусь

  • 29.07.2017, 20:09

Румынія не дазволіла самалёту з віцэ-прэм'ерам РФ праляцець у Малдову.

Віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін пагражае персанальнымі санкцыямі асобам, якія перашкодзілі візіту расейскай дэлегацыі ў Малдову.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расея-24» Рагозін заявіў, што Масква вызначыць усіх, хто стаяў за пастановай забараніць пралёт праз паветраную прастору Румыніі расейскага пасажырскага самалёта, на борце якога знаходзіўся сам віцэ-прэм'ер і ягоныя суправаджальнікі, паведамляе «Радио Свобода».

28 ліпеня яны ляцелі ў Кішынёў на сустрэчу з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам і для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 25-годдзю так званай «міратворчай аперацыі» расейскіх войскаў у Прыднястроўі.

Лайнер адмовіліся прыняць і ў Будапешце. У выніку ён прызямліўся ў Менску. Візіт у Кішынёў быў сарваны, і з Беларусі Рагозін вярнуўся ў Маскву.

Раней у той самы дзень у аэрапорце Кішынёва прайшла акцыя пратэсту супраць візіту Рагозіна, які з'яўляецца таксама спецпрадстаўніком расейскага прэзідэнта ў Прыднястроўі і ўключаны ў санкцыйны спіс Еўразвяза.

Апошнія навіны