BE RU EN

МУС пачало «аграрныя рэйды»

  • 29.07.2017, 19:53

Міліцыя будзе сачыць «за кожным каласком».

З 27 ліпеня да 10 верасня МУС Беларусі будзе сачыць за якасным правядзеннем уборачнай кампаніі і прадухіленнем крадзяжоў збожжа і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў сельгасарганізацыяў, паведамляе прэс-служба МУС.

«Першыя рэйдавыя групы, у якія ўвайшлі прадстаўнікі падраздзяленняў у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі грамадскай бяспекі і іншых службаў, ужо выехалі на месца. Праваахоўнікі не толькі вывучаюць ход уборачнай, але і ацэньваюць стан і гатоўнасць да такіх працаў сельгастэхнікі, асабліва камбайнаў. Асаблівая ўвага надаецца выяўленню фактаў безгаспадарчасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асобаў арганізацыяў, абгрунтаванасці расходавання паліўна-змазачных матэрыялаў», – адзначаюць у МУС.

Паведамляецца, што парушэнні рэйдавыя групы зафіксуюць з дапамогай фота- і відэатэхнікі, дзеянням вінаватых будзе дадзеная прававая ацэнка ажно да крымінальнай адказнасці. Гэтую інфармацыю МУС Беларусі размесціла на сваім сайце пад загалоўкам «захаваць кожны каласок».

Апошнія навіны