BE RU EN

Фотафакт: У Слоніме на платформах заўважылі ваенную тэхніку

  • 29.07.2017, 19:14

Цягнік з тэхнікай рушыў у бок Баранавічаў.

У першай палове дня 29 ліпеня на чыгуначнай станцыі ў Слоніме ішла пагрузка ваеннай тэхнікі на платформы. Там былі заўважаныя некалькі вайскоўцаў і чыгуначнікаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле словаў чыгуначнікаў, гэта тэхніка са Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады. Куды яе павязуць – яны не ведаюць. Пасля 12-й гадзіны цягнік з тэхнікай рушыў у бок горада Баранавічы.

ФОТА: RACYJA.COM

Нагадаем, што 27 ліпеня ў Віцебску былі заўважаныя «зялёныя чалавечкі».

Апошнія навіны