BE RU EN

Канадcкі пенсіянер другі раз атрымаў мільён даляраў у латарэю

  • 29.07.2017, 18:56

Азартныя гульні з'яўляюцца адным з галоўных захапленняў канадца, нароўні з шпацырамі, паляваннем і рыбалкай

Пенсіянер з Квебека другі раз за дзевяць гадоў перамог у латарэю мільён даляраў ЗША, паведамляе lenta.ru.

69-гадовы Жуль Паран сарваў джэкпот у онлайн-казіно Loto-Quebec. За ўдзел у гульні, якая прынесла яму чэк на 1,2 мільёна, ён заплаціў крыху больш за тры амерыканскія даляры.

Казіно ацэньвала шанец падобнай перамогі як адзін да 32 мільёнаў.

Паран таксама атрымаў мільён даляраў у 2008 годзе. «Можа, я нарадзіўся пад шчаслівай зоркай?» – пракаментаваў ён.

Паводле ягоных словаў, азартныя гульні з'яўляюцца адным з ягоных галоўных захапленняў, нароўні з шпацырамі, паляваннем і рыбалкай. Паран плануе прадаўжаць удзельнічаць у латарэі.

На атрыманыя грошы канадзец збіраецца пабудаваць новы дом. «Гэта будзе не замак, але дом у сучасным стылі», – сказаў ён.

Апошнія навіны