BE RU EN

Кабякоў пра дзіркі ў бюджэце

  • 29.07.2017, 17:38

Лішніх грошай у бюджэце няма.

28 ліпеня на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым прайшло чарговае пасяджэнне аргкамітэта падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў – 2019, піша «Салідарнасць».

На пасяджэнні былі разгледжаныя пытанні фінансавання будучых гульняў. Тут і прагучала цікавае адкрыццё кіраўніка ўрада:

– Хачу папярэдзіць, лішніх грошай у бюджэце няма. Выдаткі будуць толькі на самае неабходнае, таму прашу ўсё пралічваць дэталёва, абгрунтоўваць кожны рубель, адшукваць іншыя рэзервы, працаваць над зніжэннем кошту абсталявання і паслуг. Да гэтых пытанняў трэба ставіцца вельмі адказна.

Нагадаем, што раней Лукашэнка чарговы раз нагадаў, што «Беларусь павінна годна правесці II Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе».

Мяркуючы з усяго, ні крытыка апанентаў, ні дзірка ў бюджэце пакуль не здольныя прымусіць улады ўсур'ёз задумацца пра мэтазгоднасць правядзення дарагіх гульняў.

Апошнія навіны